Эсаяс ван дэ Велдэ
Эсаяс ван дэ Велдэ | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр, графік, пейзажыст |
Дата нараджэння | 17 мая 1587 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 лістапада 1630[1][2] (43 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эсаяс ван дэ Вэлдэ (Esaias van de Velde; 1587, Амстэрдам — 1630, Гаага) — нідэрландскі мастак і гравёр, з сям’і мастакоў ван дэ Велдэ.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын антверпенскага мастака Ганса ван дэ Велдэ. Ахрышчаны 17 траўня 1587 года. Вучыўся ў Конінгслоа і Давіда Вінкбонса. У 1612 годзе стаў майстрам гільдыі Святога Лукі. Нягледзячы на тое, што ён працаваў у Харлеме ўсяго толькі некалькі гадоў, з 1610 па 1618 гг., Эсаяс ван дэ Вельдэ лічыцца прадстаўніком Харлемскай школы жывапісу, якая ўнесла новы, эмацыйны аспект у галандскі пейзаж. Акрамя пейзажаў з асобнымі фігуркамі людзей Эсаяс пісаў гарадскія віды і жанравыя карціны. Пазней творчасць Эсаяс ван дэ Велдэ адрозніваецца багаццем кампазіцыі і яркім каларытам. Таксама мастак пісаў застольныя сцэны і кавалерыйскія бітвы, якія сталі ўзорам для многіх пакаленняў баталістаў. Быў прыдворным жывапісцам прынцаў Морыца і Фрэдэрыка Генрыха Аранскіх. Яго вучнямі былі Ян ван Гоен, Пітэр дэ Нэйн, Ян Аселейн, Пітэр ван Лар і іншыя. Захавалася вялікая колькасць гравюр, выкананых Эсаясам ван дэ Велдэ. Пахаваны 18 лістапада 1630 года.
Зноскі
- ↑ Esaias van de Velde // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ The Fine Art Archive Праверана 1 красавіка 2021.